Ацяпляльны сезон пачаўся ў Віцебскай вобласці

5 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці пачаўся ацяпляльны сезон, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзядзела. Цяпло ўжо паступае ў дашкольныя ўстановы і бальніцы. У бліжэйшыя дні ацяпленне будзе пададзена і ў жылы фонд. На падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона ў Віцебскай вобласці было накіравана больш за Br30 млрд. Значная частка гэтых сродкаў асвоена на рамонт 412 кацельняў. Усе яны ўжо гатовыя да сустрэчы халадоў. Акрамя таго, у Гарадку і Талачыне запушчаны кацельні на мясцовых відах паліва (МВП) з механізаванай загрузкай. Акрамя таго, такія аб'екты будуць уведзены ў строй у кастрычніку ў Обалі, Лепелі, Лужасне і Дубровне, а ў лістападзе - ва Ушачах і Шаркаўшчыне. Па апошніх даных, да восеньска-зімовага перыяду ў рэгіёне нарыхтавана 250 тыс.куб.м дроў, 16 тыс.куб.м шчэпак, 3,2 тыс.т рэзервовага топочнага мазуту. Папаўняцца запасы мясцовых відаў паліва будуць адпаведна расходаванню. У цяперашні час удзельная вага МВП у паліўна-энергетычным балансе Віцебскай вобласці складае 46,4%. -0-