Ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці завершыцца 19 красавіка
Ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці завершыцца 19 красавіка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў.
У першую чаргу ацяпленне адключаюць у грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах. У другую чаргу падачу цяпла спыніць у жылыя дамы, інтэрнаты, гасцініцы. Апошнімі з ацяпляльнага сезона выйдуць дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, музеі, бібліятэкі, дзяржаўныя архівы і ўстановы сацыяльнага абслугоўвання. У выпадку паніжэння тэмпературы паветра да 8 градусаў вышэй за нуль на аб'ектах трэцяй катэгорыі будзе ўведзены рэжым пратапівання.
"У цэлым ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці прайшоў спакойна, без значных аварыйных адключэнняў. Выкарыстана 750 тыс. тут", - адзначыў Дзмітрый Герасімаў, дадаўшы, што адразу пасля яго завяршэння ў сістэме ЖКГ рэгіёну пачнуцца планавыя работы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду 2013/2014 года, звязаныя з гідраўлічнымі выпрабаваннямі, заменай цеплавых сетак, мадэрнізацыяй кацельняў і інш.