Галіновая лабараторыя шкла і валакністых матэрыялаў створана ў ААТ "Полацк-Шкловалакно"

Галіновая лабараторыя шкла і валакністых матэрыялаў створана ў ААТ "Полацк-Шкловалакно". Урачыстае адкрыццё адбудзецца 10 ліпеня, паведамілі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

У лабараторыі будуць праводзіцца навукова-даследчыя работы, накіраваныя на стварэнне інавацыйных і навукаёмістых тэхналогій у галіне вытворчасці шклавалакна і вырабаў на яго аснове, укараненне іх на прадпрыемстве канцэрна "Белнафтахім" ААТ "Полацк-Шкловалакно" для вырашэння праблем рэсурсазберажэння, энергазберажэння, імпартазамяшчэння, для павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

Для полацкага прадпрыемства ў галіновай лабараторыі арганізуюць мэтавую падрыхтоўку інжынерных кадраў па спецыяльнасці першай ступені вышэйшай адукацыі "хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў" (спецыялізацыя "тэхналогія шкла і сіталаў"), па спецыяльнасці другой ступені вышэйшай адукацыі "тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў". Таксама тут будуць рыхтаваць кандыдатаў і доктараў тэхнічных навук па спецыяльнасці "тэхналогія тугаплаўкіх неметалічных і сілікатных матэрыялаў".

Лабараторыя аснашчана унікальным навуковым абсталяваннем, якое будзе даступна ўдзельнікам Полацкага кампазітнага кластара. Гэта дазволіць пашырыць спектр выпускаемай прадукцыі і ўмацаваць навукова-вытворчыя сувязі ў нацыянальнай індустрыі кампазітаў. Ініцыятары стварэння лабараторыі - Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, ААТ "Полацк-Шкловалакно", канцэрн "Белнафтахім".

БЕЛТА.