Галіновыя пагадненні аб супрацоўніцтве падпісалі прафсаюзы Віцебскай і Пскоўскай абласцей

У Медыясетры Віцебскай вобласці падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве абласныя прафсаюзныя арганізацыі работнікаў аховы здароўя, дзяржустаноў Віцебскай і Пскоўскай абласцей.

– Гэта яшчэ адна магчымасць узаемадзеяння паміж народамі Саюзнай дзяржавы. Сумесная міжнародная праца пачыналася больш за 20 гадоў таму. Тады гэта было трохбаковае пагадненне паміж прафсаюзамі Віцебскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцей. Пасля да нас далучыліся калегі з Наўгародскай федэрацыі прафсаюзаў, – падкрэсліў старшыня Пскоўскага абласнога савета прафсаюзаў Ігар Іваноў. – У нас шмат агульнага. Мы бачым вынік сумеснай працы ў рамках асноўнай функцыі – абароны правоў і законных інтарэсаў працоўных, таксама ў галіне аздараўлення, аховы працы і інш. Асаблівы сімвалізм і ў тым, што пагадненні падпісаны напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Дамоўленасці датычацца самых розных напрамкаў працы, сярод іх, напрыклад, узаемадзеянне прафсаюзнага актыву, а таксама абмен вопытам працы, рэалізацыя сумесных ініцыятыў.

– Праца з моладдзю з'яўляецца важнай галіной развіцця прафсаюзнага аб'яднання. Таму трэба надаць дадатковы імпульс у гэтым напрамку, правесці сумесныя мерапрыемствы сярод моладзевых саветаў, – адзначыў Ігар Іваноў.

У планах моладзевага савета Пскоўскага аблсаўпрафа – зрабіць «палатно памяці» прафсаюзных лідараў, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны.   

Старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач падкрэсліў, што дадзеныя пагадненні дазволяць больш шчыльна ўзаемадзейнічаць па ўсіх напрамках дзейнасці, у тым ліку ў частцы пашырэння прафсаюзнай практыкі, аздараўлення, аховы працы, а таксама ўзмацніць сацыяльныя, эканамічныя сувязі.

"Віцебскія весці"