Агароднікі "Рудакова" ў Віцебскім раёне будуць збіраць другі ўраджай агуркоў да 1 лістапада

Агароднікі цяплічнага камбіната УП «Рудакова» Віцебскага раёна клапоцяцца пра тое, каб на сталах спажыўцоў круглы год была вітамінная прадукцыя. За 9 месяцаў адпраўлена на продаж 4,2 тыс. т агуркоў і 4,7 тыс. т таматаў.

З другога абароту кароткаплодных гатункаў агуркоў «бёрн» і «спіна», як падкрэсліла начальнік цяплічнага камбіната Раіса Крупаціна, агароднікі збіраюць нічым не менш пладоў, чым у першым абароце з гатункаў «яні» і «магура». Пладаношэнне працягнецца да 1 лістапада. Затым кароткі перапынак для падрыхтоўкі да новага сезона.

Правераны гадамі гатунак таматаў «алтадэна» таксама дае высокі ўраджай. З кожнай расліны, а бізун за сезон дасягае ў даўжыню больш за дзесяць метраў, агароднікі здымаюць не менш за 20 кг памідораў, з кожнага квадратнага метра – 55 кг. Але, як запэўніла Раіса Крупаціна, у канцы сезона – у першай дэкадзе лістапада – гэтая лічба падрасце да 60 – 62 кг. Большая частка прадукцыі рэалізуецца беларускаму спажыўцу, каля 30% ідзе на экспарт у Расію.

"Віцебскія весці"