Чаканая рэнтабельнасць перапрацоўкі нафты ў ААТ "Нафтан" у чэрвені складзе 3,16%
17 чэрвеня, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БелТА/. Чаканая рэнтабельнасць перапрацоўкі нафты ў ААТ "Нафтан" у чэрвені бягучага года складзе 3,16%. Пра гэта сёння журналістам паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Вячаслаў Якушаў, перадае карэспандэнт БелТА.
Змены ўмоў гаспадарання ў бягучым годзе прывялі да таго, што ў студзені "Нафтан" апынуўся ў складанай эканамічнай сітуацыі. Аднак у выніку прыняцця дзяржаўных мер падтрымкі прадпрыемствам нафтахімічнага комплексу ўдалося выйсці на рэнтабельную працу. Так, за чатыры месяцы бягучага года рэнтабельнасць у ААТ склала 1,3%, у маі - 2,58%.
Гендырэктар таксама паведаміў, што перамовы аб куплі прадпрыемства расійскімі бізнесменамі не вядуцца.-0-