Палаткавы лагер пачаў расці каля Кургана Дружбы на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі

29 ліпеня, Мінск /Юлія Ваніна - БЕЛТА/. Першыя кварт'еры ўжо прыбылі ў XVIII Міжнародны моладзевы лагер "Бе-La-Русь" у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі ля Кургана Дружбы. Як распавёў карэспандэнту БЕЛТА першы сакратар ЦК БРСМ Юрый Крывадубскі, плануецца, што гэтыя маладыя людзі за сённяшні вечар і заўтрашні дзень усталююць палаткі, размесцяць абсталяванне, падрыхтуюць усё неабходнае да ўрачыстага адкрыцця лагера, якое адбудзецца ўвечары 30 ліпеня. Вось ужо 18 гадоў запар ля Кургана Дружбы на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі збіраецца разам моладзь трох краін. У гэтым годзе гаспадыняй лагера, які пройдзе з 30 ліпеня па 2 жніўня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, будзе моладзь Латвіі. У мінулым годзе гаспадаром палатачнага лагера быў Расійскай саюз моладзі, а ў 2007-м - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках рэалізацыі праграм моладзевага міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама ўмацавання і развіцця сяброўскіх кантактаў паміж моладзевымі арганізацыямі. Арганізатарамі лагера з'яўляюцца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Расійскай саюз моладзі, Саюз за прагрэс моладзі Латвіі.-0-