Пальчыкавыя батарэйкі на Br5,5 млн. спрабавалі кантрабандай увезці ў Беларусь

15 жніўня, Віцебск. /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Пальчыкавыя батарэйкі на агульную суму амаль Br5,5 млн. кантрабандай спрабаваў увезці ў Беларусь грамадзянін рэспублікі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік прэс-службы Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебко.

У пункце пропуску Грыгораўшчына на беларуска-латвійскай мяжы вайскоўцы Полацкага пагранатрада сумесна з супрацоўнікамі мытні ў багажніку легкавога аўтамабіля "Фальксваген" выявілі 69 незадэклараваных упаковак пальчыкавых акумулятарных батарэй агульнай колькасцю 274 штук.

Па гэтым факце мытныя органы праводзяць разбіральніцтва.-0-