Помнік Аляксандру Неўскаму і яго сям'і ўрачыста адкрыты ў Віцебску

24 чэрвеня ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Аляксандру Неўскаму з жонкай (віцебскай князёўнай) і сынам Васілём. Бронзавая скульптура ўстаноўлена на плошчы Тысячагоддзя, каля драўлянай царквы Аляксандра Неўскага. Кампазіцыя вагой 6 т уяўляе сабой вобраз княжацкай пары, рукі мужа і жонкі злучаны адна над адной, а на другой руцэ ў Аляксандра Неўскага сядзіць яго сын.

БЕЛТА.