Помнік Алексію II адкрыюць на свята сошесьця Сьвятога Духа ў Віцебску

Помнік Алексію II адкрыюць 7 красавіка ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама.

Урачыстае адкрыццё і асвячэнне помніка найсвяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Алексію Другому адбудзецца ў свята Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ля сцен Свята-Успенскага кафедральнага сабора Віцебска. Бронзавы монумент узведзены па просьбе вернікаў і па ініцыятыве грамадскасці. Аўтарамі праекта з'яўляюцца вядомы беларускі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, прафесар архітэктуры Ігар Марозаў і дызайнер па камені Ігар Воюш.

Гістарычнае наведванне найсвяцейшым Патрыярхам віцебскай зямлі ў верасні 1998 года ў значнай ступені спрыяла супрацоўніцтву Царквы і дзяржавы, падкрэслілі ва ўпраўленні. Усё наступнае за гэтым дзесяцігоддзе найсвяцейшы Патрыярх пастаянна цікавіўся ходам будаўніцтва Свята-Успенскага кафедральнага сабора і даваў сваё Першасвяціцельскае благаславенне на паспяховае і хутчэйшае завяршэнне будаўніцтва і ўнутранага ўбрання храма.

На ўрачыстасць адкрыцця і асвячэння помніка запрошаны больш за сотню гасцей з Расіі і Беларусі, сярод якіх Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, першы вікарый найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі архіепіскап Істрынскі Арсеній, епіскап Смаленскі і Вяземскі Ісідар.

БЕЛТА