Помнік-бюст першаму міністру шляхоў зносін Расіі Паўлу Мельнікаву адкрыюць у Шуміліне

Помнік-бюст першаму міністру шляхоў зносін Расійскай імперыі, вучонаму-механіку, інжынеру Паўлу Мельнікаву адкрыюць сёння ў Шуміліне (Віцебская вобласць), паведамілі ў Шумілінскім райвыканкаме.

Помнік-бюст першаму міністру шляхоў зносін Расійскай імперыі, вучонаму-механіку, інжынеру Паўлу Мельнікаву адкрыюць сёння ў Шуміліне (Віцебская вобласць), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Шумілінскім райвыканкаме.

Помнік-бюст аўтарства вядомых віцебскіх скульптараў Аляксандра Гваздзікава і Івана Казака ўстаноўлены на плошчы каля чыгуначнага вакзала, што вельмі сімвалічна. Упершыню ў афіцыйных дакументах аб мястэчку Шуміліне і чыгуначнай станцыі Сіроціна было згадана якраз у сувязі з адкрыццём чыгуначнага руху ад Полацка да Віцебска. Аб гэтай знамянальнай падзеі, якая адбылася 17 кастрычніка 1866 года, імператару далажыў Павел Мельнікаў. Першы міністр шляхоў зносін быў ініцыятарам і стаяў ля вытокаў стварэння сеткі чыгуначных шляхоў у еўрапейскай частцы Расіі.

Павел Пятровіч Мельнікаў (1804-1880) - інжынер-генерал, прафесар прыкладной матэматыкі, ганаровы член РАН, член Дзяржаўнага савета. Аўтар першай рускай кнігі аб чыгунках і першых тэхнічных умоў праектавання станцый, акрамя распрацоўкі планаў і будаўніцтва першых магістральных чыгунак, на глыбокім навуковым узроўні займаўся пытаннямі вагонабудавання:

Помнік-бюст Мельнікаву ў Шуміліне - адзіны ў Беларусі. У 2013 годзе ў Маскве каля Казанскага вакзала быў адкрыты помнік "Стваральнікам расійскіх чыгунак" са статуяй Мельнікава сярод фігур знакамітых дзеячаў чыгуначнай галіны Расіі XIX стагоддзя. Бронзавы бюст інжынера ўстаноўлены таксама на станцыі Любань у Ленінградскай вобласці.

Алена Ціханава