Помнік велікоднаму яйку з'явіўся ў сядзібе Зюзі Паазерскага на Пастаўшчыне

22 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Напярэдадні Светлага Хрыстовага Васкрэсення помнік велікоднаму яйку ўстаноўлены ў сядзібе Зюзі Паазерскай - на тэрыторыі фальклорна-міфалагічнага комплексу "Азяркі" ў Пастаўскім раёне. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар мясцовага "Цэнтра турыстычных паслуг" Ягор Шушкевіч. На пастаменце ўзвышаецца павялічаная да памераў паркавай скульптуры, афарбаваная бетонная копія традыцыйнага велікоднага сімвала. Агульная вышыня складае каля 2 м. Аўтарам і выканаўцам праекта з'яўляецца мясцовы мастак. Урачыстае адкрыццё помніка пройдзе 30 красавіка падчас экскурсійнага тура "Велікодныя традыцыі Пастаўскага Паазер'я". Гэты ўнікальны маршрут распавядае пра асаблівасці святкавання Васкрэсення Хрыстовага ў краі, дзе побач у міры і згодзе жывуць праваслаўныя і каталікі, дзе цесна перапляліся звычаі Захаду і Усходу. Яйка здаўна лічылася сімвалам Сусвету, жыцця, адраджэння і пладавітасці, невыпадкова хрысціянская традыцыя прыняла яго як галоўны атрыбут самага вялікага свята - Вялікадня. Помнікі велікоднаму яйку ўстаноўлены ў Расіі, у Канадзе, але больш за ўсё іх ва Украіне. А вось у Беларусі да з'яўлення пастаўскага велікоднага яйка падобных помнікаў не было. Толькі ў Салігорску мясцовая птушкафабрыка ўсталявала скульптуру ў гонар курынага яйка як сімвала прадукту харчавання.-0-