Помнік загінуламу памежніку ўсталявалі ў Верхнядзвінскім раёне
Гэта адбылося ў верасні 2004-га. Аўтамабіль з
супрацоўнікамі аддзела памежнай службы «Верхнядзвінск» вяртаўся з заставы
«Савейкі» пасля нясення службы, кіроўца не справіўся з кіраваннем – і
адбылася аварыя, у якой загінуў 37-гадовы капітан Уладзімір Нарубін. На месцы
гібелі ва ўрочышчы Генаўская гара Асвейскага сельсавета ўстанавілі тады памятны
знак, але з часам ён запатрабаваў замены.
Новы ў выглядзе памежнага слупа з граніту з імем
загінулага капітана з'явіўся там дзякуючы афіцэрам Полацкага пагранатрада і яго
падраздзяленням, якія сабралі грошы на добрую справу. Як паведаміў начальнік
аддзела памежнай службы «Верхнядзвінск» падпалкоўнік Андрэй Нарубін,
цырымонія адкрыцця помніка прайшла з удзелам начальніка Полацкага
пагранатрада Уладзіслава Бруева, прадстаўнікоў духавенства, а таксама бацькі,
сястры, сяброў трагічна загінулага Уладзіміра Генадзьевіча, якія дзякавалі
за памяць.
Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці». Фота Валерыя САЛАЎЁВА.