Помнік жаўнеру ў Міёрах рэстаўруюць
У Міёрах пачалі падрыхтоўку да 500-годдзя горада, якое ён адзначыць у наступным годзе. На плошчы Загінулых байцоў дэмантавалі скульптуру салдата. Помнік, які прастаяў на гэтым месцы больш за паўвека, маюць намер рэстаўраваць.
На плошчы Загінулых байцоў у Міёрах праходзяць усе ўрачыстыя мерапрыемствы. Тут пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – байцы 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні гэтага населенага пункта. У 1959 годзе на іх магіле паставілі помнік – скульптуру салдата.