Помнік абаронцам Радзімы адкрыюць у Лепелі 9 мая
7 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Помнік абаронцам Радзімы адкрыюць у Лепелі 9 мая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы Лепельскага райвыканкама Ігар Урбан.
Паводле яго слоў, ён будзе ўяўляць сабой манумент вышынёй у метр з устаноўленай на ім баявой машынай БТР і надпісам "У памяць воінам, з гонарам выканаўшым свяшчэнны доўг абаронцы Радзімы". Помнік размесціцца каля будынка ваенкамата. Паблізу размешчаны яшчэ два помнікі, прысвечаныя воінам-інтэрнацыяналістам і загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Такім чынам, у Лепелі аформіўся своеасаблівы трохкутнік воінскай славы, дзе гараджане і госці раённага цэнтра могуць ушанаваць памяць удзельнікаў баявых дзеянняў, расказаў Ігар Урбан.
У Дзень Перамогі святочныя мерапрыемствы ў Лепелі пачнуцца з адкрыцця помніка абаронцам Радзімы, тут жа адбудзецца мітынг з удзелам прадстаўнікоў улады, ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, мясцовых жыхароў. Будзе арганізаваны ваенны парад, пасля якога пачнуцца выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці раёна, народныя гулянні, разгорнецца святочны гандаль.-0-