Помнікі рускага дойлідства

Памятники русского зодчества
Дзяржаўная ўстанова «ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ «ВІЦЕБСК», Выставачны зал «ДУХОЎСКІ КРУГЛІК», ЦЭНТР НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР і Віцебскае грамадскае аб'яднанне «РУСКІ ДОМ» прадстаўляюць выставу «ПОМНІКІ РУСКАГА ДОЙЛІДСТВА».

Дзяржаўная ўстанова «ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ «ВІЦЕБСК», Выставачны зал «ДУХОЎСКІ КРУГЛІК», ЦЭНТР НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР і Віцебскае грамадскае аб'яднанне «РУСКІ ДОМ» прадстаўляюць выставу «ПОМНІКІ РУСКАГА ДОЙЛІДСТВА», прадастаўленую Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскім Цэнтрам навукі і культуры ў Мінску і якая праходзіць у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных
1150-годдзю зараджэння расійскай дзяржаўнасці.

Выстава складзена з фотавыяваў гравюр з прыватнага збору вядомага расійскага калекцыянера станковай і кніжнай графікі, бібліяфіла Уладзіміра Гурьевіча БЕЛІКАВА, і з'яўляецца вынікам яго ўзаемадзеяння з Рассупрацоўніцтвам. Сам калекцыянер працуе ў авіяцыйнай прамысловасці, ён – доктар тэхнічных навук, прафесар, член Прэзідыума Міжнароднай Акадэміі прафесіяналаў, старшыня секцый «Кібернетыка» і «Навука і культура» Цэнтральнага дома вучоных Расійскай акадэміі навук.

У прадстаўленых на выставе «ПОМНІКІ РУСКАГА ДОЙЛІДСТВА» гравюрах мастакоў ярка выяўлены архітэктурныя вартасці помнікаў праваслаўнага дойлідства, закончанасць і гармонія манастырскіх ансамбляў, іх арганічнае ўключэнне ў прыродны ландшафт або гарадское асяроддзе.
У прэзентацыі выставы «ПОМНІКІ РУСКАГА ДОЙЛІДСТВА» 15 сакавіка 2013 года ў 16.00 у выставачным зале «ДУХОЎСКІ КРУГЛІК» (пр. Фрунзе, 13А/1) прымаюць удзел архітэктар-рэстаўратар Аляксандр МІХАЙЛЮКОЎ і старшыня епархіяльнай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне культуры протаіерэй Мікалай ПРУСАКОЎ. УВАХОД БЯСПЛАТНЫ.

Выстава будзе працаваць з 16 па 24 сакавіка 2013 года.