Памятны знак, прысвечаны 75-годдзю Партызанскага параду 23 ліпеня 1944 года, урачыста адкрыты ў Віцебску

Памятный знак, посвященный 75-летию Партизанского парада 23 июля 1944 года, торжественно открыт в Витебске
Гэта ганаровае права было прадастаўлена старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміру Церанцьеву, старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктару Нікалайкіну, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, удзельніку партызанскага атрада «Смерть фашизму» Таццяне Забела і старшыні Віцебскага гарадскога савета ветэранаў Ларысе Аленскай.


Прывітаўшы ўдзельнікаў мерапрыемства, кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці падзякаваў гарадскія ўлады за годнае ўвасабленне сапраўды народнай ідэі – устаноўку знака ў гонар знамянальнай падзеі гераічнай гісторыі Віцебшчыны. Гэта адзін з яркіх прыкладаў увекавечання памяці абаронцаў Айчыны на тэрыторыі вобласці напярэдадні юбілею вызвалення Беларусі.

 

Знак з дзвюх гранітных тумб з мемарыяльнымі дошкамі не толькі ўпрыгожыў уваход на бульвар па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, але і гарманічна ўпісаўся ў ансамбль плошчы Перамогі. У тэкстах на беларускай і рускай мовах паведамляецца: «На гэтым месцы 23 ліпеня 1944 года адбыўся Партызанскі парад, прысвечаны вызваленню Віцебска і Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у якім прынялі ўдзел больш за 5 тысяч партызан і каля 10 тысяч жыхароў горада і прыгарадных населеных пунктаў»; «На тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 1941 – 1944гадах дзейнічала 39 партызанскіх брыгад, якія аб'ядноўвалі 325 атрадаў і батальёнаў, і 34 асобныя партызанскія атрады».

 

Дарэчы. Народнымі по-мсціўнікамі Віцебшчыны за час фашысцкай акупацыі было пушчана пад адхон 1147 варожых эшалонаў, знішчана звыш 113 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў, 151 танк, збіта 77 самалётаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны навечна ўпісаны імёны таленавітых камандзіраў масавага партызанскага руху ў прыдзвінскім краі – Герояў Савецкага Саюза Міная Шмырова, Пятра Машэрава, Уладзіміра Лабанка, Канстанціна Заслонава, Аляксея Данукалава і іншых.


 

У рэспубліцы-партызанцы, як з часоў Вялікай Айчыннай называюць Беларусь, такіх парадаў было ўсяго два – спачатку ў Мінску, затым у Віцебску.

На прысвечаным яму сёлетнім мітынгу, дарэчы, які прайшоў у рамках

свяце Дня горада, гучалі ўспаміны аб галоўных вехах партызанскай эпапеі. У завяршэнне яго ўдзельнікі азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі, сабранымі на тэматычнай інтэрактыўнай пляцоўцы, і рэліквіямі Перамогі.

ГАЛІНА ШПАКОЎСКАЯ, фота Антона Сцепанішчава, «Віцебскія весці».