Памятны знак спаленым жыхарам трох вёсак з'явіцца ў Докшыцкім раёне
31 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На Дзятлаўшчыне будзе ўстаноўлены памятны знак спаленым у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхарам трох вёсак, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай працы Дзятлаўскага райвыканкама Іосіф Падрэз.
20 чэрвеня 1944 года фашысцкі карны атрад зажыва спаліў 58 жыхароў вёсак Таўшчы, Верацеі і Чупры, размешчаных недалёка адзін ад аднаго. У памяць аб гэтай трагічнай падзеі да 9 мая гэтага года паміж гэтымі населенымі пунктамі, якія існуюць і цяпер, будзе ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя. Яе праект у цяперашні час распрацоўваецца. Усяго на стварэнне памятнага знака Віцебскім аблвыканкамам плануецца вылучыць Br10 млн.
У райвыканкаме адзначылі, што за гады вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі было знішчана ў Дзятлаўскім раёне 107 вёсак і 21,6 тыс. чалавек. У барацьбе за вызваленне прымалі ўдзел 3,5 тыс. мірных жыхароў, 9 партызанскіх брыгад і атрадаў. Памяць аб загінуўшых героях-вызваліцелях можна ўшанаваць на 10 воінскіх пахаваннях. -0-