Памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам адкрылі ў Бешанковічах

Памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам адкрылі сёння ў Бешанковічах (Віцебская вобласць), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у райвыканкаме.

Памятны знак землякам, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, устаноўлены на Алеі славы каля сярэдняй школы №1. "Алея закладзена нядаўна моладдзю як памятнае месца ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў. Непасрэднымі ўдзельнікамі вайны ў Афганістане былі 37 ураджэнцаў раёна, двое з якіх загінулі. Цяпер у рэгіёне пражываюць 35 удзельнікаў гэтага ваеннага канфлікту, 12 чалавек удастоены ўрадавых узнагарод", - адзначылі ў райвыканкаме.

Пасля адкрыцця памятнага знака ў Бешанковічах у Віцебскай вобласці не засталося ніводнага раёна, дзе не ўвекавечана памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Алена Ціханава