Памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам з'явіцца ў Новалукомлі

23 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам з'явіцца сёлета ў Новалукомлі Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Новалукомльскага гарвыканкама Мікалай Мацкевіч. Скульптурная кампазіцыя вышынёй 3 м і шырынёй 1,2 м выканана з граніту ў выглядзе пяціканцовай зоркі, рассечанай унізе, з развявальным сцягам. На стэле памятнага знака зроблена надпіс "Воінам-інтэрнацыяналістам". Аўтарам твора, які ўпрыгожыць гарадскую плошчу паблізу Палаца культуры энергетыкаў, з'яўляецца віцебскі скульптар Азат Таросян. Плануецца, што памятны знак будзе ўстаноўлены ў маі. На яго стварэнне Чашніцкі райвыканкам накіраваў Br25 млн. Падзея прымеркавана да 20-годдзя вываду войскаў з Афганістана, якое адзначаецца сёлета. Як адзначыў Мікалай Мацкевіч, з ініцыятывай стварэння помніка выступілі воіны-афганцы Новалукомля. Мясцовыя ўлады падтрымалі гэту прапанову, бо ў баявых дзеяннях у Афганістане ўдзельнічалі 115 вайскоўцаў - жыхароў Чашніцкага раёна. За час вайны шасцёра з іх загінула, многія атрымалі раненні, 36 узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. У цяперашні час у раёне пражываюць каля 100 воінаў-афганцаў. Усяго ў Віцебскай вобласці ўжо ўстаноўлена 11 помнікаў, памятных знакаў і мемарыяльных дошак у памяць пра мужнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў.-0-