Памятка па правілах выканання пажарнай бяспекі.

Дзеці не заўсёды ўсведамляюць небяспекі, якія іх чакаюць, таму часцей за ўсё няшчасныя выпадкі адбываюцца менавіта з імі.


Памятка па правілах захавання пажарнай бяспекі.

Паважаныя бацькі!

Каб засцерагчы сябе ад пажару, выконвайце простыя прафілактычныя мерапрыемствы:

·  Трымайце ацяпляльныя электрычныя прыборы, пліты ў спраўным стане, на адлегласці ад штор і мэблі на незгаральных падстаўках;

·  Адрэмантуйце электраправодку, няспраўныя выключальнікі і разеткі;

·  Не перагружайце электрасетку, не дапускайце ўключэння ў адну сетку электрапрыбораў павышанай магутнасці;

·  Перад сыходам з дома пераканайцеся, што выключана газавае і электрычнае абсталяванне;

·  Курыце ў строга адведзеных месцах. Курэнне ў ложку, асабліва ў нецвярозым стане – асноўная прычына пажару;

·  Захоўвайце запалкі і лёгкаўзгаральныя рэчывы ў недаступных для дзяцей месцах…

 

Ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.

У выпадку ўзнікнення пажару неадкладна тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112.   

Паважаныя бацькі, правядзіце з дзецьмі гутаркі па недапушчэнні пажараў!