Парад дзіцячых калясак прайшоў у Браславе

Парад детских колясок прошел в Браславе

Няхай жыве парад! Дзіцячыя каляскі азёрнага краю на дзень ператварыліся ў караблі, калясніцы, цягнікі, пірацкія шхуны і нават у дэльфінаў з марской бездані… Гэтае дзейства нагадала чараўніцтва з казкі «Золушка», калі з гарбуза вырасла карэта. Праўда, тут цудоўныя змены адбываліся з самой карэтай.

Арыгінальнасці ўдзельнікам незвычайнага спаборніцтва было не адняць. Цюнінг транспартных сродкаў уражваў і выклікаў захапленне. Заварожвалі і незвычайныя ўборы бацькоў, якія апрануліся ў касцюмы рымскіх імператараў, гаспадынь падводнага царства – русалак, сцюардаў і правадніц… Як пазней прызнаўся старшыня Браслаўскага райвыканкама Сяргей Шматаў, удзельнікі дзіцячага спаборніцтва не па-дзіцячы прымусілі зламаць галовы членам журы.

– Пераможцаў мы вырашылі выбраць па прынцыпе патрыятызму, — адзначыў Сяргей Мікалаевіч. – Таму прыз дастаўся сям'і Кароткіных, якія аформілі сваю каляску ў выглядзе карабля, што курсіруе па азёрах нашага краю пад сцягам з гербам Браслава. Судна на колах з назвай «Кароткіны і Ко» выгадна адрознівалася не толькі сімволікай, але і кіруючым складам. Бо ў карабля было адразу два капітаны: блізняты Данііл і Арцём.

Анастасія БУТ,«Віцебскі рабочы»