Аўтапарк хуткай дапамогі Віцебскай вобласці папоўніўся машынамі павышанай праходнасці

Парк автомобилей скорой помощи Витебской области пополнился машинами повышенной проходимости

Парк аўтамабіляў станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы папоўніўся трыма машынамі, з якіх дзве «ГАЗэлі» перададзены для абслугоўвання паста ў Ветрына. Яны — павышанай праходнасці, што дазволіць палепшыць медыцынскае абслугоўванне сельскага насельніцтва рэгіёна, і набыты за кошт мясцовага бюджэту і сродкаў бальніцы. Трэці спецаўтамабіль падарылі гораду пабрацімы з нямецкага Фрыдрыхсхафена.

Да гэтага ў распараджэнні полацкай службы хуткай дапамогі было 11 адзінак транспарту. Тут у пастаяннай гатоўнасці кругласутачна працуюць 10 брыгад медыкаў, што перавышае дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт на 11 працэнтаў.

Неабходную медыцынскую дапамогу на дагаспатальным этапе дапамагае аказваць і абсталяванне аўтотранспарту «хуткай» самым сучасным медабсталяваннем і найноўшымі сродкамі сувязі.

Вера Мурашкіна, "Віцьбічы".