Парк сямейных дрэў закладзецца ў Воршы
Мерапрыемства адбудзецца 2 лістапада на алеі па вул. Савецкай уздоўж набярэжнай Дняпра і збярэ каля 80 сямейных пар. Сярод іх будуць як маладыя, якія толькі заключылі свой саюз, так і муж і жонка, якія беражліва захоўваюць адносіны ўжо на працягу многіх дзясяткаў гадоў і адзначылі жамчужныя, сярэбраныя і залатыя юбілеі. Разам з усімі ўласнае сямейнае дрэва пасадзіць з жонкай 100-гадовы юбіляр Пётр Ягоравіч Вардамацкі. А некаторыя сем'і такім чынам адсвяткуюць нараджэнне дзяцей.
Неабходны інвентар, саджанцы клёнаў і імянныя шыльдачкі ўсім загадзя звярнуўшымся ўдзельнікам будуць прадастаўлены бясплатна. На памяць кожны з іх атрымае сертыфікат.
"Парк стане сапраўдным упрыгожаннем Воршы і месцам прыцягнення гараджан", - перакананы Віктар Сасноўскі. Ён таксама адзначыў, што пасадзіць дрэва ў ім могуць усе ахвотныя сямейныя пары, для гэтага ім неабходна звярнуцца да арганізатараў - у БРСМ або Аршанскі райвыканкам.
У Віцебскай вобласці праведзены пасадкі больш за 100 тыс. дрэў. Паркі сямейных дрэў закладзены ў Віцебску, Наваполацку, Верхнядзвінску, Паставах, Докшыцах, гарадскім пасёлку Бешанковічы.