Парлямэнт прызначыў прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня
Палата прадстаўнікоў сёння прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што з улікам значнасці прэзідэнцкіх выбараў для краіны дэпутатам трэба будзе сур'ёзная, адказная арганізацыйна-палітычная праца.
Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, гэтая праца будзе праводзіцца як непасрэдна ў парламенце, так і ў выбарчых акругах, "каб выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі адкрыта, дэмакратычна і ў строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй".