Парламентарыі Саюзнай дзяржавы наведалі Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
У сустрэчы з дэлегацыяй Парламенцкага Збору прымалі ўдзел кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сташэўскі, рэктар ВДТУ Андрэй Кузняцоў, кіраўнікі і супрацоўнікі ўніверсітэта. Адбылася зацікаўленая размова аб напрамках беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі.
Адным з важных аспектаў у дзейнасці дэпутатаў Саюзнай дзяржавы з'яўляецца наведванне аб'ектаў культуры, аховы здароўя, адукацыі. Пра гэта гаварыла старшыня Камісіі Парламенцкага Збору па сацыяльнай палітыцы, культуры і гуманітарных пытаннях Алена Афанасьева.
— Мы павінны разумець, у якім напрамку развіваецца сістэма вышэйшай адукацыі Беларусі і Расіі, — адзначыла Алена Уладзіміраўна. — Маладыя людзі Саюзнай дзяржавы павінны быць упэўнены ў сваёй будучыні, у тым, што па заканчэнні ВНУ яны будуць працаўладкаваны.
Дэпутатам, як падкрэсліла Алена Афанасьева, неабходна пастаянна быць у кантакце з людзьмі, сваімі выбаршчыкамі. Гэта важна для заканадаўцаў, таму як іх асноўная задача — ствараць законы, па якіх будуць жыць, магчыма, не адно дзесяцігоддзе грамадзяне Саюзнай дзяржавы, роўныя ў сваіх правах і магчымасцях. Усё гэта датычыцца і сістэмы вышэйшай адукацыі. ВНУ Беларусі і Расіі павінны развівацца па найноўшых тэхналогіях.
Пра гісторыю Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта расказаў гасцям Валерый Башметаў. У 1965 годзе быў адкрыты тагачасны тэхналагічны інстытут, жыццёва неабходны Беларусі, дзе, як ні ў адной іншай рэспубліцы Савецкага Саюза, было вялікая колькасць прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Валерый Сцяпанавіч быў у ліку першых студэнтаў інстытута, а ў далейшым на працягу 23 гадоў узначальваў гэты ВНУ, які стаў грунтоўнай базай для развіцця айчыннага легпрама. Сёння ВДТУ, займаючыся падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў і мноствам навуковых распрацовак, мае 53 дагаворы аб супрацоўніцтве з ВНУ аналагічнага профілю, у тым ліку з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам тэхналогіі і дызайну, Саратаўскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.
Аб удзеле ВНУ ў навуковых праграмах распавяла прарэктар па навуковай рабоце Алена Ванкевіч. Парламенцкая дэлегацыя азнаёмілася з інавацыйнымі распрацоўкамі вучоных БДТУ, мастацкай школай універсітэта.
Як стала вядома падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў узнагароджаны памятным медалём Парламенцкага Збору Саюза Беларусі і Расіі.
Віталь СЕНЬКОЎ. Фота аўтара. «Віцьбічы».