Парлямэнцкія выбары адбыліся ва ўсіх 110 акругах - ЦВК

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія выбары адбыліся ва ўсіх 110 выбарчых акругах Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Выбаршчыкі дастаткова актыўна ўдзельнічаюць у выбарчым працэсе. Можна сказаць, што выбары па Рэспубліцы Беларусь адбыліся", - сказаў Мікалай Лазавік. Паводле даных на 18.00 у парламенцкіх выбарах прынялі ўдзел 65,9% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці ўжо прагаласавалі 64,2% выбаршчыкаў, Віцебскай - 73,1%, Гомельскай - 68,9%, Гродзенскай - 67,1%, Мінскай - 67,2%, Магілёўскай - 72,5%, у Мінску - 53,6%, за мяжой - 61,6%. Ацэньваючы ход выбарчай кампаніі, Мікалай Лазавік адзначыў, што яна праходзіць спакойна. "Вядома, калі параўнаць нашы выбары з выбарамі ва Украіне, то, напэўна, там значна больш усялякіх масавых мерапрыемстваў, дэманстрацый, пікетаў, намётавых гарадкоў. Там ужо можна сказаць, што выбары ператварыліся ў своеасаблівую нацыянальную забаву, якая праводзіцца практычна кожны год", - сказаў сакратар ЦВК. На яго думку, ход выбарчай кампаніі ў пэўнай ступені ўзаемазвязаны з эканамічнай сітуацыяй у краіне. "Тое, што наша краіна выбары праводзіць спакойна, без нейкіх шараханняў управа-ўлева, гэта сведчыць аб тым, што і эканоміка працуе стабільна, спакойна", - лічыць сакратар Цэнтрвыбаркама.-0-