Партыя кантрабанднай спіртазмяшчальнай вадкасці на Br30 млн. затрымана ў Віцебскім раёне
28 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйная партыя кантрабанднай спіртазмяшчальнай вадкасці затрымана ў Віцебскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аўтамабіль Volvo пад кіраваннем непрацуючага жыхара Віцебска быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў на аўтадарозе каля вёскі Ерамена. У машыне 34-гадовы мужчына нелегальна перавозіў 6 тыс. л спіртазмяшчальнай вадкасці ў ёмістасцях па 5 л без этыкетак. Яе кошт ацэньваецца ў Br30 млн.
Незаконны груз канфіскаваны, у дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол.-0-