Партыя лому мэталу на Br78 млн. затрымана ў Расонскім раёне
17 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Буйная партыя лому металу затрымана ў Расонскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
На аўтадарозе мяжа Расійскай Федэрацыі - Расоны - Коханавічы супрацоўнікі праваахоўных органаў Расонскага РАУС увечары 16 сакавіка спынілі для дагляду аўтамашыну "Рэно" пад кіраваннем 43-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка. У транспартным сродку мужчына перавозіў 19,7 т лому каляровых і чорных металаў агульным коштам Br77,8 млн. без суправаджальных дакументаў.
У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 12 29 ч. 1 КаАП РБ. Груз канфіскаваны.-0-