Партыя піратэхнікі на Br22,5 млн. канфіскавана ў жыхара Віцебска
28 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Буйная партыя піратэхнічных вырабаў канфіскавана ў жыхара Віцебска, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў і падатковай інспекцыі затрымалі на дарозе каля вёскі Жалезнякі Віцебскага раёна аўтамабіль "Форд Транзіт" пад кіраваннем 51-гадовага дырэктара прыватнага унітарнага прадпрыемства. Пры даглядзе аўтамабіля выяўлена 32 тыс. адзінак піратэхнічных вырабаў коштам Br22,5 млн.
На жыхара Віцебска складзены адміністрацыйны пратакол па арт.12.17 ч.4 КаАП РБ. Незаконны тавар канфіскаваны.
Усяго напярэдадні навагодніх святаў па стане на 28 снежня супрацоўнікамі праваахоўных органаў вобласці канфіскавана 34 тыс. адзінак піратэхнічных вырабаў.-0-