Партыя цыгарэт на суму больш за Br8 млн. затрымана ў Аршанскім раёне
15 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Нелегальная партыя цыгарэт коштам больш за Br8 млн. затрымана ў Аршанскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аўтамашына "Нісан" пад кіраваннем непрацуючага жыхара Гродзенскай вобласці была спынена супрацоўнікамі міліцыі на аўтадарозе Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі каля вёскі Высокае Аршанскага раёна. У аўтамабілі мужчына перавозіў 3,5 тыс. пачкаў цыгарэт расійскай вытворчасці без акцызных марак Беларусі.
Нелегальны груз канфіскаваны. На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол.-0-