Партыя цыгарэт коштам больш за Br400 млн. затрымана ў Дубровенскім раёне

17 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Буйная партыя цыгарэт затрымана ў Дубровенскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. На аўтадарозе Брэст-Мінск-граніца Расійскай Федэрацыі паблізу вёскі Сянцюры Дубровенскага раёна супрацоўнікі Дубровенскага РАУС і міжраённага аддзела УДФР КДК Віцебскай вобласці затрымалі аўтамашыну "Івека" пад кіраваннем мінчаніна 1980 года нараджэння, які без адпаведных дакументаў перавозіў 53 тыс. 500 пачак цыгарэт. Кошт тавару ацэньваецца ў Br437 млн. Груз канфіскаваны. Праводзіцца праверка.-0-