Партыя спіртазмяшчальнай вадкасці на Br39 млн. затрымана ў Расонскім раёне

31 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Буйная партыя спіртазмяшчальнай вадкасці затрымана ў Расонскім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. На аўтадарозе Лепель - Полацк - мяжа Расійскай Федэрацыі ў вёсцы Юхавічы супрацоўнікі АДАІ РАУС затрымалі мікрааўтобус "Мерседэс-Бенц" пад кіраваннем індывідуальнага прадпрымальніка 1986 года нараджэння, жыхара аграгарадка Атоліна Мінскага раёна. У машыне мужчына перавозіў 650 л спіртазмяшчальнай вадкасці (130 каністр па 5 л) без адпаведных дакументаў. Яе кошт ацэнены ў Br39 млн. На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол, груз канфіскаваны. Праводзіцца праверка.-0-