Партыя памідораў на Br48 млн. затрымана пад Полацкам

17 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйная партыя таматаў затрымана пад Полацкам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) УУС Віцебскага аблвыканкама.

На аўтадарозе Мінск-Полацк супрацоўнікамі АДАІ і ГБЭЗ Полацкага РАУС сумесна з супрацоўнікамі Наваполацкага міжраённага аддзела УДФР КДК Беларусі быў затрыманы аўтамабіль "Даф" пад кіраваннем 48-гадовага жыхара вёскі Самахвалавічы Мінскага раёна, які перавозіў 16,6 т таматаў без суправаджальных дакументаў. Кошт сельгаспрадукцыі склаў Br48,3 млн. Таматы, закупленыя на Мінскай агародніннай фабрыцы, накіроўваліся ў адрас індывідуальнага прадпрымальніка з Санкт-Пецярбурга.

Груз канфіскаваны. На кампанію грузаперавозчыка складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 12.17 ч. 4 КаАП РБ.-0-