Партыя кветак на Br350 млн. канфіскавана мытнікамі ў Дубровенскім раёне
8 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Партыя нелегальна перавозімых жывых кветак на Br344 млн. канфіскавана супрацоўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні ў Дубровенскім раёне, паведамілі карэспандэнту ў мытні.
Ружы і хрызантэмы перавозіліся з Германіі ў Расію на грузавым аўтамабілі DAF пад кіраваннем расійскага грамадзяніна. У ходзе дагляду мытнікі выявілі перавышэнне колькасці заяўленага ў суправаджальных дакументах тавару больш чым на 47 тыс. адзінак.
Па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс па ч.6 арт.14.1 КоАП РБ. Паколькі канфіскаваны тавар з'яўляецца хуткапсавальным, то кветкі ўжо паступілі на рэалізацыю ў спецыялізаваныя гандлёвыя арганізацыі вобласці.-0-