Партыю наркотыкаў выявіла сабака кінолагаў у вёсцы Віцебскага раёна

Партию наркотиков обнаружила собака кинологов в деревне Витебского района

— Мы выкарыстоўвалі нашу службовую сабаку падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, ініцыяваных упраўленнем па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС аблвыканкама, — расказала інспектар аддзела ідэалагічнай работы Віцебскай мытні Наталля Ільясава. — У вёсцы Бернікі Віцебскага раёна прыблізна выяўлены амфетамін — разведзены і ў парашку, какаін, марыхуана, гашыш, а таксама прадметы для ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў. Іх вага — каля 15-20 г. Таксама на месцы вобыску былі выяўлены агнястрэльная зброя і баявыя патроны.

Алег Шведаў, "Віцебскія весці"