Партызанскаму Россонскаму краю ўручаны вымпел за мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны
9 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Гераічнай Россоншчыне ўручаны сёння вымпел "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" і Ганаровая грамата, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы Россонскага райвыканкама Ірына Гвоздзева.
На працягу чатырох гадоў раён быў акупаваны нямецкімі войскамі. Аднак, нягледзячы на гэта, ужо вясной 1942 года падпольныя групы перайшлі да адкрытай барацьбы з ворагамі. Першую перамогу партызанскія атрады пад камандаваннем Пятра Машэрава, Івана Захарава і група латышскіх партызан атрымалі ў чэрвені 1942 года, разграміўшы воражскі гарнізон. Партызанскі рух перарос ва ўсенародную барацьбу з фашыстамі, дзякуючы якой да канца 1942 года былі вызвалены ад ворага Россонскі, Асвейскі, Дрысенскі раёны, а крыху пазней, у 1943 годзе, на стыку трох савецкіх рэспублік - Беларусі, Расіі і Латвіі - утварыўся брацкі партызанскі край. Тут дзейнічалі 28 партызанскіх брыгад, 40 атрадаў.
Цырымонія ўручэння высокай узнагароды дала старт урачыстасцям з нагоды 65-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Указам Прэзідэнта Беларусі ад 19 красавіка 2010 года №189 вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" і Ганаровай граматай узнагароджаны тры населеныя пункты Віцебскай вобласці - горад Лепель, пасёлкі Сураж і Росаны. У год 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вымпел і грамата былі ўручаны Віцебску, Полацку, Оршы, Бегамлю, Ушачам.-0-