Пашпарт: з 14 гадоў

Паспорт: с 14 лет

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі краіны сведчыць асобу, за яе межамі пацвярджае грамадзянства, а таксама дае права яго ўладальніку на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд назад.

У цяперашні час пашпарт павінен мець кожны грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту. А ў выпадку выезду за межы краіны — незалежна ад узросту, нават калі дзіцяці споўнілася некалькі месяцаў. Дзецям пашпарт выдаецца тэрмінам на 5 гадоў, але не звыш дасягнення 14-гадовага ўзросту. Па дасягненні 13-гадовага ўзросту пашпарт выдаецца тэрмінам на 10 гадоў. Пашпарты падлягаюць абмену кожныя 10 гадоў да дасягнення 64-гадовага ўзросту, у стогадовым узросце да 125 гадоў.

Пасля заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта дакумент становіцца несапраўдным. Каб абмяняць пашпарт, неабавязкова чакаць непасрэдна даты заканчэння яго тэрміну дзеяння. Гэта можна зрабіць загадзя — менш чым за адзін год да заканчэння тэрміну дзеяння дакумента.

Раней выдадзеныя пашпарты сапраўдныя да тэрміну, пазначанага ў іх. Аднак пры выездзе грамадзяніна ў краіны, якія ўваходзяць у склад ЕС, для атрымання Шэнгенскай візы неабходна мець пашпарт, з моманту выдачы якога не прайшло больш за 10 гадоў і тэрмін яго дзеяння павінен заканчвацца не раней, чым за 3 месяцы ад даты планаванага выезду з дзяржавы-члена Еўрапейскага саюза, у пашпарце павінна быць не менш за дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз.

Неабходна таксама памятаць, што па несапраўдным пашпарце не толькі немагчыма выехаць за мяжу, але і здзейсніць якія-небудзь юрыдычна значныя дзеянні, напрыклад, аформіць права ўласнасці на жылое памяшканне, на аўтамабіль, атрымаць грошы ў банку.

Да ведама. За пражыванне без дакумента, які сведчыць асобу, альбо па несапраўдным дакуменце заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, у адпаведнасці з ч. 3 арт. 23.53 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях якой прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь.

Наталля БУЛЫНЯ