Пасажыраў цягніка Полацк-Віцебск чакаюць навагоднія сюрпрызы
Пасажыраў прыгараднага цягніка Полацк-Віцебск сёння чакаюць навагоднія сюрпрызы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.
Святочная акцыя цешыць пасажыраў прыгараднага цягніка Полацк-Віцебск і Віцебск-Полацк - адзін з вагонаў саставу аформлены па-навагодняму, і ўжо на пероне пасажыры сустракаюцца з Дзедам Марозам, Снягуркай, а таксама іх памочнікамі.
Падчас руху падарожнікам прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у праграмах (конкурс навагодніх песень, загадак-перавертышаў, адгадак, вершаў, прыпевак, навагодніх рыфмаў), а таксама ў бяспройгрышнай латарэі "Шчаслівы білецік". Пераможцы конкурсаў атрымаюць у узнагароду навагоднія сувеніры і прысмакі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.
У вагоне арганізавана праца перасоўнай фотастудыі "Навагодні кадр" - усе жадаючыя атрымліваюць на памяць аб незвычайнай паездцы фота з усмешлівым Дзедам Марозам, абаяльнай Снягуркай і вясёлымі казачнымі персанажамі. Арганізатары не выдаюць усе таямніцы, але абяцаюць, што пасажыраў цудоўнага вагона чакае маса сюрпрызаў.
"Навагодні састаў" упершыню быў абкатаны Полацкім райвыканкамам напярэдадні 2014 года. "Гэтая ідэя дзіўная тым, што пасажырам, гэта жыхары розных раёнаў вобласці, а таксама госці з іншых рэгіёнаў, прадастаўлена магчымасць быць датычнымі да захавання і прымнажэння навагодніх традыцый, якія дазваляюць праз мітусню жыццёвых абставін дакрануцца да крыніцы святла, радасці і любові, якімі напоўнены навагоднія і калядныя дні", - падкрэслілі ў райвыканкаме.
Алена Ціханава