Велікодны фестываль пройдзе ў Віцебску з 29 красавіка па 18 мая
Велікодны форум адбудзецца ў 17-ы раз, у яго рамках традыцыйна пройдуць выставы і творчыя выступленні дзіцячых калектываў віцебскіх ДШМ, выхаванцаў нядзельных школ, а таксама будзе арганізаваны конкурс чытальнікаў духоўнай паэзіі і прозы.
2 мая у спортзале ветэрынарнай акадэміі адбудуцца міжвузаўскія спартыўныя гульні. 5 мая пройдзе свята званоў. Фестываль завершыцца падвядзеннем вынікаў дзіцячага вернісажу і ўручэннем узнагарод пераможцам.
Акрамя таго, у велікодны дзень у Палацы культуры Рубы адбудзецца прадстаўленне падлеткавага клуба ім. Святога праведнага Іаана Кранштацкага.
Праграма Велікоднага фестывалю ў Віцебску 2019
З 22 красавіка па 18 мая
Выстава-конкурс дзіцячай творчасці «Дзіцячы вернісаж у Віцебску»
Месца правядзення: ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №3 г. Віцебска «Маладзік» (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, д.19)
Урачыстае адкрыццё - 29 красавіка а 16 гадзіне.
З 30 красавіка па 17 мая
Выстава-конкурс дзіцячай творчасці «Божы свет вачыма дзяцей»
Месца правядзення: ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо г. Віцебска «Дзвіна» (г. Віцебск, вул. Чайкоўскага, д. 3)
Урачыстае адкрыццё - 30 красавіка а 11 гадзіне.
5 мая
Свята званоў (Свята-Успенскі кафедральны сабор, Свята-Васкрасенская царква, Свята-Благавешчанскі храм). А таксама, па заканчэнні Боскай літургіі - на ўсіх званіцах Віцебскай епархіі. Адбудзецца з 11 гадзін 30 хвілін да гадзіны дня.
5 мая
Канцэрт выхаванцаў нядзельных школ (Актавая зала Віцебскай духоўнай семінарыі па адрасе: Віцебск вул. Крылова, 7). Пачатак а 13 гадзіне.
14 мая
Конкурс чытальнікаў духоўнай паэзіі і прозы
Месца правядзення: ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна» (Віцебск, вул. Чайкоўскага, д. 3). Пачатак а 10 гадзіне.
У дзень святкавання Святой Пасхі, 28 красавіка 2019 года, у Палацы культуры Віцебска, г.п. Руба адбудзецца пасхальнае прадстаўленне падлеткавага клуба ім. Святога праведнага Іаана Кранштацкага.
2 мая з 16 да 18 гадзін – II Пасхальныя гарадскія міжвузаўскія спартыўныя гульні – 2019.
Месца правядзення: спартыўная зала кафедры фізічнага выхавання і спорту УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (Віцебск, вул. 1-я Даватара, 5)
19 мая – дабрачынная акцыя «Белая кветка», прысвечаная збору сродкаў на лячэнне цяжка хворых дзяцей.
Месца правядзення: плошча перад Свята-Успенскім кафедральным саборам (Віцебск, вул. Крылова, 9)
А 11 гадзіне 30 хвілін – урачыстае адкрыццё: малебен на пачатак добрай справы, званок;
З 12 да 16 гадзін – дабрачынны кірмаш (вырабы ручной працы ад храмаў і манастыроў, устаноў і арганізацый, індывідуальных рамеснікаў, гараджан, выпечка трапезнай Віцебскай семінарыі, дзіцячыя вырабы, вырабы майстэрняў, памятныя сувеніры і інш.).