Патрыярх Кірыл дабраславіў урачыстасці ў Полацку і паабяцаў асвяціць новы храм у Віцебску

4 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл дабраславіў маючыя адбыцца ў Полацку ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя перанясення мошчаў прападобнай Ефрасінні Полацкай. Аб гэтым сёння журналістам у аэрапорце "Віцебск" паведаміў першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Навацкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначыў Уладзімір Навацкі, Патрыярх прызнаўся, што яму прыемна бываць на беларускай зямлі і сустракацца з вернікамі і жыхарамі Беларусі. Нягледзячы на напружаны графік, ён паабяцаў прыняць удзел у адкрыцці і асвячэнні Свята-Успенскага кафедральнага сабора ў Віцебску, якое намечана на восень бягучага года. Свяцейшы Патрыярх дабраславіў пасяджэнне Сінода Беларускай праваслаўнай царквы, якое праходзіць сёння, расказаў журналістам архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Паводле яго слоў, Патрыярх Кірыл адзначыў неабходнасць супрацоўніцтва духоўных і свецкіх улад. -0-