Патрыярх Кірыл наведае 25-28 верасня тры епархіі Беларускай праваслаўнай царквы
2 верасня, Мінск /Таццяна Пастушэнка – БЕЛТА/. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас свайго першасвяціцельскага візіту ў Беларусь 25-28 верасня наведае тры епархіі Беларускай праваслаўнай царквы – Мінскую, Полацкую і Віцебскую. Праграма візіту прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы ўключае сустрэчы з духавенствам і грамадскасцю, кіраўніцтвам краіны, азнаямленне з жыццём праваслаўных суполак, а таксама здзяйсненне богаслужэнняў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім экзархаце.
У дзень пачатку візіту, 25 верасня, Яго Свяцейшасць пакланіцца Мінскай іконе Божай Маці і мошчам святой праведнай Сафіі Слуцкай у мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Затым запланавана сустрэча з навуковай і творчай інтэлігенцыяй, прадстаўнікамі царкоўнай і свецкай грамадскасці ў Палацы Рэспублікі. Пасля гэтага патрыярх Кірыл агледзіць Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай праваслаўнай царквы ў Мінску, які будуецца, уск Cкладзе вянок да манумента на плошчы Перамогі.
26 верасня Яго Свяцейшасць мае намер наведаць Мінскае епархіяльнае ўпраўленне БПЦ, Інстытут тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, храм-помнік у гонар Усіх Святых, які будуецца, Дом міласэрнасці, здзейсніць малітву ў Крыжовай царквы ў гонар Сабора беларускіх святых.
Увечары гэтага ж дня патрыярх плануе накіравацца ў Полацк, дзе наведае Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр і здзейсніць чын Узвіжання Крыжа з выкарыстаннем нацыянальнай святыні Беларусі – Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
27 верасня Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніць боскую літургію ў Свята-Крыжа-Узвіжанскім саборы ў Полацку, агледзіць Спаса-Праабражэнскі храм і фрэскі XII стагоддзя ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры, наведае сабор Святой Сафіі.
Пасля гэтага ён накіруецца ў Віцебск, дзе ўск Cкладзе кветкі да мемарыяльнага Крыжа на месцы гібелі ў віцебскім канцлагеры 180 тыс. ахвяр нацызму. Яго Свяцейшасць таксама наведае Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Плошчы Перамогі, якая з'яўляецца самай вялікай у Беларусі і адной з найбуйнейшых у Еўропе. 28 верасня патрыярх Кірыл сустрэнецца са студэнтамі і моладдзю ў Летнім амфітэатры, пасля чаго асвяціць закладны камень на месцы аднаўлення Свята-Мікалаеўскага сабора ў Віцебску. З віцебскага аэрапорта патрыярх адбудзе ў Маскву.-0-