Патрыярх Кірыл правядзе 27 верасня набажэнства ў Полацкім Свята-Еўфрасіннеўскім манастыры

6 жніўня, Мінск /Аляксандр Сухаверхі - БЕЛТА/. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл правядзе 27 верасня ў свята Узвіжанне Крыжа Гасподняга Бажэственную літургію ў Полацкім Свята-Еўфрасіннеўскім манастыры. Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы мае намер здзейсніць чын узвіжання з выкарыстаннем нацыянальнай святыні Беларусі - крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Патрыяршага экзарха Андрэй Петрашкевіч. Плануецца, што візіт Патрыярха Кірыла ў Беларусь адбудзецца 25-28 верасня. Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы мае намер наведаць Мінскую, Полацкую і Віцебскую епархіі. Папярэдняя праграма візіту ўключае сустрэчы з духавенствам і грамадскасцю Беларусі, азнаямленне з жыццём праваслаўных суполак, а таксама здзяйсненне багаслужбаў. Акрамя таго, плануецца, што Найпачэснейшаму Уладыку паднесуць у дар дакладную копію знакамітага Слуцкага Евангелля. -0-