Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл завяршыў свой першы першасвяціцельскі візіт у Беларусь
28 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл завяршыў свой першы першасвяціцельскі візіт у Беларусь і вылецеў у Маскву з аэрапорта Віцебск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы знаходзіўся ў Беларусі з 25 верасня. Ён наведаў тры епархіі БПЦ - Мінскую, Полацкую і Віцебскую. Праграма знаходжання была вельмі насычанай і ўключала сустрэчы з духавенствам і грамадскасцю, азнаямленне з жыццём праваслаўных суполак, а таксама здзяйсненне набажэнстваў. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас свайго візіту сустракаўся таксама з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.-0-