Патрыятычная эстафета "Пост Памяці" стартавала ў Віцебску

Каля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны на плошчы Перамогі ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія патрыятычнай эстафеты "Пост Памяці". Гэта мерапрыемства дало старт нясенню атрадамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада ганаровай варты на Посце №1 ля Вечнага агню. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі абласнога цэнтра, кіраўніцтва горада, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў.

Выступае старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір БелявічВыступае старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Белявіч


"БЕЛТА"