Патрыятычны аўтапрабег пройдзе ў Віцебскай вобласці
Стартаваць удзельнікі прабегу будуць з плошчы Будаўнікоў у Наваполацку. Далей яны праследуюць у Верхнядзвінск, Міёры, Шаркаўшчыну, Глыбокае, Ветрына. Завершыцца аўтапрабег у Полацку каля помніка Вызваленцам горада. Працягласць маршруту складзе больш за 240 км.
Правядзенне аўтапрабегу - ініцыятыва неабыякавых жыхароў гарадоў-суседзяў, Полацка і Наваполацка. З прапановай правесці яго звярнуліся прадстаўнікі моладзі, ветэранскіх арганізацый і грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Усяго ў аўтапрабегу плануецца ўдзел каля 100 чалавек.
Для рэгіёну гэта дэбютнае мерапрыемства, і яго праграма будзе лаканічнай. Удзельнікі прабегу наведаюць месцы пахавання - брацкія магілы загінуўшых воінаў Вялікай Айчыннай вайны. Да помнікаў ускладуць кветкі. Па ўсім шляху руху ўдзельнікі аўтацягніка будуць сустракацца з лідарамі грамадскіх аб'яднанняў райцэнтраў і населеных пунктаў, дзе будуць рабіць прыпынкі. Прадстаўнікі раённых арганізацый ГА "Белая Русь", ГА "БРСМ", прафсаюзаў і ветэранскіх арганізацый маюць намер далучыцца да аўтацягніка.
"Можна сказаць, што гэта народны аўтапрабег, які будзе арганізаваны дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве, - адзначыў Мікалай Раманоўскі. - Для ўдзельнікаў гэта магчымасць наведаць славутасці раёнаў нашай вобласці, убачыць прыгажосці роднага краю, змяніць звыклы маршрут "дом - праца" і пагутарыць з аднадумцамі".