Патрыятычны праект "Дарогамі Перамогі" стартуе ў Віцебскай вобласці

Патриотический проект "Дорогами Победы" стартует в Витебской области
Патриятычны праект "Дарогамі Перамогі" стартуе сёння ў Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА в.а. старшыні Віцебскага абласнога Савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" (БРПА) Юлія Іванова.

Патриятычны праект "Дарогамі Перамогі" стартуе сёння ў Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА в.а. старшыні Віцебскага абласнога Савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" (БРПА) Юлія Іванова.

Праект, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стартуе напярэдадні дня нараджэння піянерыі на тэрыторыі музея Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Тут адбудзецца цырымонія прысвячэння ў піянеры 240 школьнікаў горада Віцебска, для іх будзе арганізавана экскурсія, пройдзе дэманстрацыя фільма пра Шмырова, піянеры прымуць удзел у гульні "Патрыёт".

Праект "Дарогамі Перамогі" будзе рэалізоўвацца піянерамі на працягу 2013-2014 гадоў па некалькіх напрамках. Гэта цімураўская праца, добраўпарадкаванне месцаў пахавання і мемарыяльных комплексаў, распрацоўка турыстычных маршрутаў па месцах баявой славы, конкурс піянерскіх дружын і атрадаў, якія носяць імёны герояў вайны.

"У рамках патрыятычнага праекта піянеры будуць працаваць па 4 напрамках. Першае, "Ветэран жыве побач", уключае цімураўскую працу і наведванне дамоў ветэранаў. Другое пад назвай "Абеліск" заключаецца ў маніторынгу сітуацыі з добраўпарадкаваннем памятных месцаў і месцаў пахавання, а таксама аказанні канкрэтнай дапамогі па добраўпарадкаванні гэтых тэрыторый. Трэцяе, "Імем годныя называцца" - гэта конкурс паміж піянерскімі дружынамі і атрадамі, якія носяць імёны герояў вайны. Хлопцам, якія будуць працаваць па напрамку "Дарогамі Перамогі", трэба будзе распрацаваць турыстычны маршрут па мясцовасці, звязанай з падзеямі ВАВ. Вынікі працы школьнікаў плануецца падвесці 26 чэрвеня будучага года, у дзень 70-й гадавіны вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - растлумачыла Юлія Іванова.

Алена Ціханава