Пчаляры Віцебскага рэгіёну збяруцца на выставе-кірмашы «Мядовы спас 2013»

Пчеловоды  Витебского региона соберутся на выставке-ярмарке «Медовый спас 2013»

Напярэдадні важнага праваслаўнага свята – Мядовы Спас 13 жніўня на вул.Леніна, на адкрытай пляцоўцы насупраць гарадской Ратушы, збяруцца пчаляры Віцебскага рэгіёну на выставе-кірмашы «Мядовы Спас 2013», якую ўсе жадаючыя могуць наведаць з 13 да 18 жніўня. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Рэспубліканская асацыяцыя па пчалярстве «Пчала і Мёд», ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу», пры падтрымцы Віцебскай абласной службы па пчалярстве камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Мэта правядзення выставы-кірмашу – адраджэнне народных і праваслаўных традыцый Віцебшчыны. На кірмашы прадстаўлена высакаякасная айчынная прадукцыя пчалярства.

У выставе-кірмашы возьмуць удзел пчаляры з: Дубровенскага раёна, Полацкага раёна, Россонскага раёна, Магілёўскага раёна, фермерская гаспадарка «Пушчанская тайна» і інш. Большасць удзельнікаў прафесійна займаюцца пчалярствам больш за дзесяць гадоў, прапаноўваючы толькі натуральны мёд высокай якасці. Наведвальнікі выставы змогуць прыняць удзел у дэгустацыі мёду.

У межах выставы-кірмашу пройдзе дабрачынная акцыя «Дапамога дзецям», дзе пчаляры перададуць мёд і прадукцыю з мёду дзіцячаму прытулку. У дабрачыннай акцыі могуць прыняць удзел жыхары і госці горада.

Таксама на выставе-кірмашы будзе прадстаўлена не толькі прадукцыя пчаляроў, але і супутныя тавары – чай, кава, лячэбныя бальзамы, натуральныя спецыі беларускай вытворчасці, і многае іншае.