Педагог з Наваполацка стала "Настаўнікам года - 2017"

Педагог из Новополоцка стала \"Учителем года - 2017\"
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Наваполацка Святлана Румянцава стала "Настаўнікам года - 2017" Беларусі.


У Мінску абвешчаны пераможца рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства "Настаўнік года - 2017". Лепшы педагог быў вызначаны па выніках суперфіналу, які прайшоў у сталіцы 27 верасня.

Павіншаваў фіналістаў конкурсу і абвесціў пераможцу міністр адукацыі Ігар Карпенка. Гаворачы пра неабходнасць рэалізацыі канцэптуальных падыходаў, пра якія ішла размова на нядаўнім Рэспубліканскім педсавеце, міністр адзначыў, што конкурс "Настаўнік года Беларусі" - гэта чарговы крок у рэалізацыі намечанага. "Якімі б мы ні прымалі планаў, праграм, якія б мы ні пісалі добрых падручнікаў, без настаўніка, без педагога з вялікай літары, без чалавека, які можа павесці за сабой дзяцей, нічога не адбудзецца", - сказаў міністр. 

Ва ўрачыстай цырымоніі узнагароджання прынялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў і намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. Фіналісты конкурсу - 56 лепшых педагогаў з усіх рэгіёнаў Беларусі - былі адзначаны узнагародамі Міністэрства адукацыі. 

Пераможцам прадметных намінацый уручаны значок "Выдатнік адукацыі", астатнія - узнагароджаны граматамі Мінадукацыі. Малога Крыштальнага жураўля з рук Ігара Карпенкі атрымалі суперфіналісты конкурсу, якія змагаліся за званне лепшага. У намінацыі "Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка" лепшым стаў настаўнік фізікі СШ №1 Фаніпаля Максім Дубіна. Сярод настаўнікаў замежнай мовы лепшай прызнана настаўніца іспанскай мовы гімназіі №2 Ваўкавыска Гродзенскай вобласці Юлія Касталомава. Лепшым настаўнікам пачатковых класаў названы педагог гімназіі №1 Ваўкавыска Людміла Заяц. У намінацыі "Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка" перамагла настаўніца музыкі і вакалу СШ №53 Мінска Вольга Махітко. Лепшым гісторыкам стаў настаўнік школы №3 Оршы Андрэй Іваноў. У намінацыі "Хімія, біялогія" перамогу атрымала настаўніца біялогіі віцебскай гімназіі №5 Марына Юр'ева. Лепшы

выхавальнік працуе ў Маладзечне - яслі-сад №24 - Таццяна Апановіч. 

Больш за 30 маладых настаўнікаў удзельнічалі ў конкурсе прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Беларусі". Асноўныя змены ў гэтым годзе закранулі конкурсныя намінацыі. Іх стала восем. Вочны этап фіналу прайшоў у форме адкрытага паказальнага ўрока. Настаўнікі-фіналісты паказалі майстар-клас і правялі ўрок па прапанаванай тэме перад незнаёмай аўдыторыяй. 

У суперфінале за званне лепшага змагаліся восем пераможцаў прадметных намінацый. Яны прынялі ўдзел у трох конкурсах, па выніках якіх і вызначылі лепшых. Першым выпрабаваннем для настаўнікаў стаў адкрыты міні-ўрок, дзе ў якасці вучняў былі прадстаўлены фіналісты гэтага конкурсу. Кожны суперфіналіст правёў 20-хвілінны ўрок, пастараўся праявіць усё сваё педагагічнае майстэрства, паказаць сябе як прафесіянал і асоба. Другім выпрабаваннем стала своеасаблівая прэс-канферэнцыя, падчас якой журы задало кожнаму ўдзельніку па два пытанні. Адказ на іх прадэманстраваў педагагічную эрудыцыю кожнага канкурсанта, яго псіхолага-педагагічны ўзровень і ўменне хутка рэагаваць. На трэцім этапе суперфіналу кожны ўдзельнік выступіў у ролі аратора. Тэма прамовы - "Настаўнік учора, сёння, заўтра". Для настаўніка вельмі важна ведаць не толькі, як развівалася педагагічная навука і адукацыйная практыка, але і ўмець бачыць настаўніка будучыні. У склад журы конкурсу ўвайшлі кіраўнікі журы ўсіх прадметных намінацый, а таксама навукоўцы, педагогі, псіхолагі, лепшыя настаўнікі мінулых гадоў. Вызначала лепшага таксама дзіцячае журы.

БЕЛТА. Фота БЕЛТА і "Настаўніцкай газеты".