Педагогі Віцебскай вобласці абмянуюцца вопытам з расійскімі калегамі на семінары ў Пскове
17 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Педагогі Віцебскай вобласці абмяняюцца вопытам па выхаванні дзяцей з расійскімі калегамі на семінары ў Пскове, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама.
Міжрэгіянальны семінар "Сучасныя падыходы і тэхналогіі арганізацыі працэсу выхавання дзяцей" пройдзе ў Пскове з 17 па 19 красавіка ў рамках міжрэгіянальнага даследчага праекта "Менеджмент выхавання", у які ўключаны навуковыя і практычныя работнікі з 14 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Беларусь на семінары будзе прадстаўлена дэлегацыяй педагагічных работнікаў Віцебскай вобласці, паколькі менавіта педагогі паўночнага рэгіёну краіны дасягнулі найбольшых вынікаў у распрацоўцы новых падыходаў у адукацыі дзяцей. Інавацыйныя пляцоўкі функцыянуюць на базе 18 устаноў адукацыі вобласці.
На семінары ў Пскове педагогі Віцебскай вобласці прадставяць свае методыкі і распрацоўкі, пазнаёмяцца ў тэорыі і на практыцы з вынікамі работы творчых груп з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. -0-